Беларусь замарожвае праекты, што прапрацоўваюцца сумесна з ЗША, па абмене высокаабагачанага ядзернага паліва

Источник материала:  

Беларускі бок прыняў рашэнне аб замарожванні праектаў, што прапрацоўваюцца сумесна з ЗША, па абмене высокаабагачанага ядзернага паліва. Аб гэтым паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных карэспандэнту БЕЛТА, адказваючы на пытанне аб мерах у адказ на ўвядзенне санкцый ЗША.

"Увядзенне новых амерыканскіх эканамічных санкцый ідзе ўразрэз з духам узаемадзеяння і супрацоўніцтва. У гэтых умовах беларускім бокам прынята рашэнне аб замарожванні праектаў, што прапрацоўваюцца сумесна з ЗША, па абмене высокаабагачанага ядзернага паліва ў рамках ініцыятывы па зніжэнні глабальнай пагрозы Міністэрства энергетыкі ЗША, а таксама па стварэнні праграмы МБА пры Беларускім дзяржаўным універсітэце", — адзначыў Андрэй Савіных. Пры гэтым Беларусь па-ранейшаму будзе забяспечваць фізічную бяспеку ядзернага паліва ў поўнай адпаведнасці з міжнароднымі абавязацельствамі ў галіне нераспаўсюджвання.

Андрэй Савіных падкрэсліў, што беларускі бок лічыць рашэнне ўрада ЗША аб увядзенні эканамічных абмежавальных мер адносна Рэспублікі Беларусь неабгрунтаваным і неправамерным крокам. "Гэта палітычна матываваныя рашэнні, якія супярэчаць міжнародным абавязацельствам ЗША", — сказаў ён.

"Дзеянні ЗША з'яўляюцца грубым парушэннем Будапешцкага мемарандума 1994 года, згодна з якім Злучаныя Штаты абавязаліся не прымяняць адносна Беларусі меры эканамічнага прымусу. ЗША парушылі і палажэнні Хельсінкскага заключнага акта, які ўскладае на ўсе дзяржавы абавязацельства "пры ўсіх акалічнасцях устрымлівацца ад любога акта эканамічнага прымусу, накіраванага на падпарадкаванне сваім уласным інтарэсам ажыццяўлення іншай дзяржавай-удзельніцай правоў, уласцівых яе суверэнітэту", — падкрэсліў начальнік упраўлення інфармацыі МЗС Беларусі.

Дзеянні ЗША таксама супярэчаць рэзалюцыі Генеральнай Асамблеі ААН 62/183, згодна з якой "ні адна дзяржава не можа ні прымяняць, ні падтрымліваць прымяненне аднабаковых эканамічных, палітычных мер або мер любога іншага характару з мэтай дабіцца падпарадкавання сабе іншай дзяржавы ў ажыццяўленні ёю сваіх суверэнных правоў".

Афіцыйны прадстаўнік беларускага МЗС не выключыў прыняцця іншых мер у адказ. На яго думку, спыненне Злучанымі Штатамі прымянення мер эканамічнага прымусу адносна Беларусі і аднаўленне нармальнага клімату ва ўзаемаадносінах дадуць магчымасць прадаўжэння супрацоўніцтва па гэтых праектах.

←В Гомеле прошло обсуждение Национального плана по достижению гендерного равенства

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика