ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

Источник материала:  
ЗША зноў абвалілі сусветныя біржы

Сусветныя біржы адказалі масавым зніжэннем катыровак на асцярогі з нагоды аслаблення эканомікі Злучаных Штатаў. Сігналы з ЗША таксама негатыўна адбіваюцца на даверы спажыўцоў і прадстаўнікоў бізнэсу. Падзенне пачалося традыцыйна з амерыканскага рынка ў чацвер: фондавы індэкс Dоw Jоnеs Іndustrіаl страціў 3,7%, а з пачатку жніўня гэты індыкатар абваліўся і зусім на 9,5%.

Інвестары імкнуцца ўкласці сродкі ў больш стабільныя актывы — кошт на золата ўслед за падзеннем рынкаў вырас да небывалых вышыняў. Негатыву інвестарам таксама дадало зніжэнне напярэдадні прагнозу росту сусветнай эканомікі ад банка Mоrgаn Stаnlеу.

Услед за амерыканскімі негатыўную дынаміку прадэманстравалі азіяцкія біржавыя індэксы да канца гандлёвай сесіі пятніцы. Ганконгскі індэкс Hаng Sеng да канца гандлю зменшыўся на 3,08%. Японскі Nіkkеі 225 апусціўся на 2,51%. Індэкс Шанхайскай фондавай біржы SSЕ Соmроsіtе страціў 0,98%. Паўднёвакарэйскі KОSРІ аслаб на 6,22%, што аказалася самым значным падзеннем індыкатара са студзеня 2009 года. Расійскія біржы абваліліся на 4%

Самалёт прэм'ер-міністра Турцыі ледзь не разбіўся пры пасадцы

Самалёт прэм'ер-міністра Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана атрымаў сур'ёзныя пашкоджанні падчас пасадкі ў аэрапорце сталіцы Самалі горадзе Магадзіша ў пятніцу, паведамляюць турэцкія СМІ. На борце, апроч кіраўніка ўрада, знаходзіліся палітыкі, бізнэсмены, журналісты. Ніхто не пацярпеў.

Пры гэтым звесткі пра тое, што менавіта адбылося з лайнерам турэцкай урадавай дэлегацыі ў самалійскім аэрапорце, адрозніваюцца. Як паведамляе тэлеканал СNN Turk, Bоеіng 737-800, на якім прыбыла турэцкая дэлегацыя, нахіліўся падчас прызямлення і зачапіў правым крылом зямлю. У той жа час сайт турэцкай газеты Vаtаn паведамляе, што лайнер зачапіў крылом пасадачны тэрмінал. Паводле звестак турэцкіх СМІ, НЗ адбылося з-за недастатковай даўжыні ўзлётна-пасадачнай паласы. Адмыслоўцы адзначаюць, што атрыманыя пашкоджанні могуць не дазволіць лайнеру вярнуцца назад без сур'ёзнага рамонту.

Цэны на золата падскочылі да $1850 за унцыю

На нью-ёркскай біржы цэны на золата дасягнулі $1850,4 за тройскую унцыю, паведамляюць інфармагенцтвы.

Цэны на золата б'юць рэкорды ўжо другі дзень запар. У чацвер ф'ючэрсы на золата на гандлі дасягнулі адзнакі ў $1828 за унцыю. Рост цэн на золата ў 2010 годзе на 30% стаў рэкордным, за першае паўгоддзе 2011 гада метал падаражэў на 5,3%, у ліпені — на 8,5%. Дзесяцігадовы перыяд росту кошту металу стаў самым працяглым, прынамсі, з 1920 года.

←В Гомеле прошло обсуждение Национального плана по достижению гендерного равенства

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика