Беларусы, якія знаходзяцца ў Лівіі, змогуць выехаць адтуль на ваенным караблі

Источник материала:  

Грамадзяне Беларусі, якія знаходзяцца ў Лівіі, змогуць пакінуць краіну на ваенным караблі "Трыва 1". Судна адправіцца з Трыпалі 21 жніўня ў 9.00 і накіруецца, як мяркуецца, на Мальту. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Гэта інфармацыя распаўсюджваецца для паведамлення аб гэтай магчымасці грамадзянам нашай краіны, якія знаходзяцца ў Лівіі і не маюць сувязі з беларускім пасольствам, але падтрымліваюць кантакт са сваякамі ў Беларусі.

За дадатковай інфармацыяй МЗС рэкамендуе звяртацца ў Пасольства Беларусі ў Лівіі па тэл.: 8-10-218-92-339-59-80, 8-10-218-21-361-25-55, 8-10-218-21-361-63-16, 8-10-218-21-361-42 кругласутачна.

←В Гомеле прошло обсуждение Национального плана по достижению гендерного равенства

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика