Толькi 2% беларусаў "за" ўваходжанне краiны ў склад РФ
20.08.2011
—
Новости Общества
"Як сведчаць вынiкi сацыялагiчнага манiторынгу, 40% беларусаў лiчаць, што Беларусь i Расiя павiнны актыўна развiваць Саюзную дзяржаву. Для параўнання, 10 гадоў назад у падтрымку Саюзнай дзяржавы выказвалiся 80% беларусаў", — заявiў дырэктар Інстытута сацыялогii НАН Беларусi, доктар сацыялагiчных навук Iгар Катляроў падчас вiдэабрыфiнгу. Паводле яго слоў, "толькi крыху больш за 2% беларусаў сёння лiчаць, што Беларусь павiнна ўвайсцi ў склад Расiйскай Федэрацыi як рэгiён". Сацыёлаг таксама дадаў, што каля паловы (52%) жыхароў рэспублiкi лiчаць, што Беларусь i Расiя павiнны быць абсалютна незалежнымi дзяржавамi, жыць па мiжнародных дамовах.
Ул. iнф.