Валютчыкі актывізаваліся
16.08.2011
—
Новости Общества
На мінулым тыдні на Брэстчыне затрымалі некалькі чалавек, якія праводзілі незаконныя валютныя аперацыі. Усе яны лічацца беспрацоўнымі, але пры сабе мелі значныя сумы грошай.
А лідарам у гэтым плане можна лічыць 30-гадовага жыхара в. Альшаны (Столінскі раён). У яго канфіскавалі 23 млн беларускіх рублёў, больш за 14 тыс. расійскіх і амаль 14 тысяч долараў ЗША.
Сымон Свістуновіч.