Мясныя прадукты ў лідарах па росце цэн

Источник материала:  

Паводле інфармацыі Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь, індэкс спажывецкіх цэн на тавары і платныя паслугі насельніцтву за перыяд з пачатку месяца да сярэдніх цэн ліпеня 2011 года склаў 101,7 працэнта.

Найбольшы прырост цэн з пачатку месяца адзначаны на паўфабрыкаты мясныя з ялавічыны (10,4 працэнта), свініну (8 працэнтаў), яйкі курыныя (7,4 працэнта), ялавічыну першай катэгорыі (5,9 працэнта), алей (5,6 працэнта), тварог тлусты (5 працэнтаў), каўбасу паўвэнджаную (4,9 працэнта), хлеб і хлебабулачныя вырабы, маянэз, рыбу жывую, мяса птушкі, напіткі безалкагольныя, проса (3-4 працэнты), тканіны шаўковыя (8,5 працэнта), медыкаменты (5,7 працэнта), шпалеры (3,2 працэнта), посуд (2,9 працэнта), паслугі хімчыстак (5,8 працэнта), пасажырскага транспарту (5,1 працэнта), медыцынскія паслугі (3,1 працэнта), аплату жыллёва-камунальных паслуг (2,8 працэнта).

Надзея НІКАЛАЕВА.

←Роспотребнадзор примет меры к нелегальным поставщикам "Боржоми" из Беларуси в Россию

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика