Страйк на польскай чыгунцы: у Гродна няма інфармацыі аб лёсе міжнародных маршрутаў
15.08.2011 16:28
—
Новости Общества
Страйк на польскай чыгунцы: у Гродна няма інфармацыі аб лёсе міжнародных маршрутаў
Польская чыгуначная кампанія PKP Przewozy Regionalne, цягнікі якой забяспечваюць перавозку пасажыраў па маршруце Кузніца-Гродна-Кузніца, папярэдзіла пра страйк, які мае адбыцца 17 жніўня.
Кіраўніцтва гродзенскага чыгуначнага вакзала да гэтай пары не мае інфармацыі ад польскага боку аб лёсе міжнародных маршрутаў.
Выконваючая абавязкі начальніка вакзала паведаміла, што білеты на паслязаўтрашнія цягнікі ў Польшчу прадаюцца. Ніякіх афіцыйных паведамленняў аб спыненні руху 17 жніўня ў Гродне не атрымлівалі.
Сёння ў Польшчы непрацоўны дзень, таму звязацца з прадстаўнікамі кампаніі Przewozy Regionalne немагчыма.
На нашыя папярэднія звароты ў офіс PKP Przewozy Regionalne прадстаўнікі кампаніі адказалі, што ў выпадку правядзення страйку не выйдзе ў рэйс ніводзін з 2700 цягнікоў кампаніі, у тым ліку тыя, якія забяспечваюць злучэнне паміж Гродна і Кузніцай.
Польскія чыгуначнікі праз страйк хочуць дамагчыся павелічэння заробкаў на 280 злотых.
Кіраўнік канфедэрацыі прафсаюзаў чыгуначнікаў Польшчы Лешэк Ментэк паведаміў польскім СМІ, што страйк 17 жніўня папераджальны, наступны запланаваны на 24 жніўня, і, калі павышэння заробкаў не будзе, то цягнікі PKP Przewozy Regionalne спыняць працу на неабмежаваны час.
Павышэння заробкаў у кампаніі чакаюць ужо 3 гады.