Ажыятаж у школьных секцыях: з кожным днём магчымасці для выбару змяншаюцца

Источник материала:  
12.08.2011 13:28 — Новости Общества

Ажыятаж у школьных секцыях: з кожным днём магчымасці для выбару змяншаюцца


Калі вы завіталі на школьны кірмаш і не змаглі знайсці там патрэбны памер адзення для свайго дзіцяці — не адчайвайцеся. Смела пакідайце ў кнізе вывучэння спажывецкага попыту заяўку на канкрэтную мадэль, якая ў дадзены момант адсутнічае ў продажы. Як запэўнілі журналістаў прадстаўнікі канцэрна "Беллегпрам" і Міністэрства гандлю, заяўка пакупніка будзе задаволена на працягу максімум 10 дзён. Гэтая паслуга асабліва актуальная для невялікіх населеных пунктаў, хоць і ў Мінску пакупнікоў не павінны адпраўляць у іншы магазін ці ў секцыю з адзеннем і, адпаведна, цэнамі для дарослых. З улікам акселерацыі сучасных падлеткаў, якія да таго ж усё часцей пакутуюць ад залішняй вагі, касцюмы для хлопчыкаў цяпер шыюцца нават на 52-гі памер, а нага ў школьнікаў можа быць аж 45-га памеру.

— Звычайна пік попыту на тавары школьнага асартыменту прыпадаў у гандлі на другую-трэцюю дэкаду жніўня, але сёлета продажы тавараў для школьнікаў актывізаваліся яшчэ ў ліпені, — расказала начальнік упраўлення арганізацыі спажывецкага рынку нехарчовых тавараў Міністэрства гандлю Ніна Пашко. — З улікам вынікаў маніторынгу арганізацыямі гандлю былі прынятыя меры па апераджальным атрыманні тавараў школьнага асартыменту ад розных вытворцаў, пастаўшчыкоў і стварэння неабходнага запасу. З канцэрнам "Беллегпрам" былі ўзгодненыя дадатковыя аб'ёмы пастаўкі адзення дзелавога стылю. Прадпрыемствы канцэрна "Беллегпрам" знайшлі магчымасць і пашылі дадаткова 88,2 тысячы адзінак швейных, 68 тысяч трыкатажных вырабаў і 5,3 тысячы пар абутку.

— Асартымент школьнага адзення быў цалкам абноўлены сёлета, — падкрэсліла начальнік упраўлення арганізацыі гандлю і маркетынгу канцэрна "Беллегпрам" Людміла Пархимовіч. — Усяго было распрацавана больш як 350 новых мадэляў адзення дзелавога стылю. Асабліва хацелася б адзначыць новую калекцыю адзення для дзяўчат ад "Калінкі", вырабы якой гарманічна аздоблены тканінамі ў палоску, клетку, трыкатажнымі палотнамі і разнастайнымі арнаментамі. Для дзяўчат з нестандартнымі фігурамі малодшай школьнай групы "Калінка" прапануе мадэлі сарафанаў, камізэлек, спадніц з трыкатажнага палатна з аздабленнем з тэкстыльнага матэрыялу розных каларыстычных рашэнняў. Для хлопчыкаў вытворцамі распрацавана новая калекцыя касцюмаў "Прэміум-клас". Упершыню вытворцы пашылі касцюмы для хлопчыкаў і дзяўчынак з джынсавых і вельветавых тканін з аздабленнем з натуральнай скуры. Дэталі з натуральнай скуры размешчаны ў тых у месцах, якія ў найбольшай ступені падвяргаюцца выціранню. Таксама школьнікам на асенне-зімовы сезон прапануюцца вырабы з касцюмнай уцепленай джынсавай тканіны. Для малодшых школьнікаў пашытыя пінжакі і жакеты з нанесенай на падкладцы табліцай множання (своеасаблівай шпаргалкай).

Людміла Пархамовіч запэўніла, што ніякіх праблем у вучняў, якія прыйдуць у школу у касцюме з джынсавай тканіны, які набываўся на школьным кірмашы, узнікаць не павінна. Усе гэтыя мадэлі былі адобраныя Каардынацыйнай радай па пытаннях увядзення ў школе дзелавога стылю адзення, а, значыць, дапушчаныя ў школы.

А як быць, калі верх касцюма падыходзіць дзіцяці, а ніз — не? "Ніякіх праблем, — сцвярджае Ніна Пашко. — Вытворцы і гандаль вырашылі праблему разукамплектавання касцюмаў. Цяпер цана пазначаецца не на ўвесь выраб цалкам, а кожны элемент ацэньваецца асобна..."

Па словах Ніны Пашко, многія гандлёвыя арганізацыі праводзяць акцыі сацыяльнай накіраванасці, скіраваныя на зніжэнне ці прымяненне мінімальных гандлёвых надбавак на школьны асартымент, продаж гэтых тавараў у растэрміноўку і крэдыт, прадастаўляюць зніжкі шматдзетным сем'ям. Для прыкладу, у Брэсцкай вобласці з 15 ліпеня да 10 верасня 10 буйных гандлёвых арганізацый прапаноўваюць зніжкі ад 3 да 10 працэнтаў ад рознічнай цаны на тавары для школьнікаў са шматдзетных сем'яў. Магазін "Бураціна" ў Пінску пры набыцці тавараў на суму больш як 150 тысяч рублёў прадастаўляе пакупнікам растэрміноўку на 3 месяцы з першапачатковым узносам 50 працэнтаў. ААТ "Віцебскі ўнівермаг" прапаноўвае крэдыт на 6 месяцаў пад 14 працэнтаў пры набыцці тавараў больш як на 350 тысяч рублёў. Сталічны "ГУМ" пры набыцці тавараў школьнага асартыменту на суму 500 тысяч рублёў і больш дае пакупнікам беспрацэнтны крэдыт тэрмінам да 6 месяцаў з першапачатковым узносам 10 працэнтаў ад кошту пакупкі. Сталічны універмаг "Беларусь" прапаноўвае шматдзетным сем'ям 10-працэнтую зніжку на ўсе тавары для школьнікаў. Аналагічныя акцыі праводзяцца і іншымі арганізацыямі гандлю.

Да таго ж, у адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 жніўня 2011 года № 1052 "Аб прадастаўленні грамадзянам ільготных крэдытаў на спажывецкія патрэбы для набыцця тавараў для дзяцей", насельніцтва мае магчымасць набываць тавары да школьнага сезона з выкарыстаннем ільготных крэдытаў. Тэрмін дзеяння пастановы вызначаны да 1 кастрычніка 2011 года. Крэдыты будуць выдавацца тэрмінам на тры гады з выплатай дзесяці працэнтаў гадавых за карыстанне крэдытам. Бацькам школьнікаў карысна будзе таксама ведаць, што з 23 па 31 жніўня на плошчах выставачнага цэнтра "Белэкспа" ў Мінску запланавана правядзенне міжнароднай спецыялізаванай выставы-кірмашу "Нашым дзецям-2011", на якой будзе арганізаваны продаж усіх школьных тавараў. А 27 жніўня ў Мінску на пляцоўцы побач з Палацам спорту пройдзе кірмаш "Прывітанне, школа!" з удзелам і гандлёвых арганізацый, і непасрэдна вытворцаў. У Віцебску, Оршы, Полацку, Новаполацку аналагічныя кірмашы пройдуць 20 і 27 жніўня. У Пінску — 20 жніўня. У Гродне з 25 жніўня па 5 верасня будзе праходзіць кірмаш на плошчы Савецкай з удзелам 40 суб'ектаў гандлю, у тым ліку 10 індывідуальных прадпрымальнікаў. Ва ўсіх райцэнтрах Гомельскай вобласці кірмашы будуць ладзіцца 20, 21, 27 і 28 жніўня.
 

←Ежегодно около 100 жителей Могилевщины пытаются оспорить решение суда о принудительном лечении в ЛТП

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика