Доўгачаканы дом Божы

Источник материала:  

У Мінску з’явіцца яшчэ адна каталіцкая святыня.

Пляцоўку для будаўніцтва новага касцёла асвяціў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.

Капліца Маці Божай Шкаплернай, а пасля і касцёл Божага Цела з’явяцца ў мінскім мікрараёне Ангарская. І гэта будзе першае культавае месца для малітвы каталікоў у Заводскім раёне. Дагэтуль вернікі парафіі Божага цела (каля 600 чалавек), якая была зарэгістравана ў Мінску ў 2007 годзе, збіраліся на малітву ў адным з раённых ЖЭСаў. Участак зямлі пад будаўніцтва святыні быў абраны ў мінулым годзе, а сёлета — выдзелены парафіяльнай супольнасці. Асаблівым падарункам для парафіян стала прыбыццё на свята асвячэння ўчастка славутага ласкамі абраза Маці Божай Шкаплернай з мястэчка Гудагай Астравецкага раёна, апецы якой даручыла сябе мінская парафія Божага Цела. 

←Охота на зайцев

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика