А ты смешны?

Источник материала:  

Тэлеканал "АНТ" шукае гумарыстаў для новай праграмы "Фактар смеху"

Калі ад вашых жартаў родныя і знаёмыя поўзаюць ад смеху, то варта ўсур'ёз задумацца пра кар'еру гумарыста. Якраз такую прапанову робіць тэлеканал АНТ, які неўзабаве распачне працу над новым гумарыстычным праектам "Фактар смеху".

— Праграма будзе нечым накшталт расійскага шоу "Стань смешным", — расказаў "Звяздзе" куратар праекта Сяргей Сярбун. — Мы шукаем людзей, якія могуць чымсьці рассмяшыць: песні, танцы, прыпеўкі. Узрост удзельнікаў неабмежаваны, таму мы чакаем усіх.

Акцёрская адукацыя для тых, хто збіраецца на кастынг, паводле Сяргея Сербуна, таксама неабавязковая. У заяўцы, якую можна падаваць і праз сайт тэлеканала, трэба пазначыць жанр, у якім працуе чалавек, а таксама свой дэвіз і мэту.

— Нават калі чалавек не мае прафесійнай адукацыі, але ў яго ёсць талент — гэта будзе заўважна. Мы хочам даць шанц усім, хто адчувае ў сабе жаданне весяліць і смяшыць. Галоўнае, каб гэта ў чалавека атрымлівалася.

Выбіраць удзельнікаў шоу "Фактар смеху" будзе адмысловае журы, куды ўвойдуць вядомыя прадстаўнікі культуры і мастацтва Беларусі. Хто канкрэтна гэта будзе, прадзюсары пакуль не раскрываюць.

Ілья ЛАПАТО.

Кастынгі ў абласных цэнтрах Беларусі пройдуць у верасні:

Гродна — 9 верасня

Брэст — 11 верасня

Гомель — 13 верасня

Магілёў — 16 верасня

Віцебск — 18 верасня

Мінск — 22 верасня

←Заведующая аптекой оказалась наркоторговкой

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика