Да дзяцей — з падарункамі

Источник материала:  

Па ініцыятыве намесніка старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве і судова-прававых пытаннях А. Міхалевіча ў трох раёнах Віцебшчыны — Бешанковіцкім, Лепельскім і Чашніцкім — прайшла дабрачынная акцыя "Усё лепшае — дзецям".

Напярэдадні паездкі А. Міхалевіч сустрэўся з кіраўнікамі аддзелаў адукацыі раённых выканаўчых камітэтаў і абмеркаваў пытанні аказання дапамогі дзіцячым установам. На просьбу дэпутата адгукнуліся і спонсары — кіраўнікі шэрагу прадпрыемстваў і ўстаноў. Акцыя была падтрымана таксама кіраўніцтвам Упраўлення справамі Прэзідэнта Беларусі, раённымі арганізацыямі БРСМ.

Пры сустрэчы з выхаванцамі дзіцячых цэнтраў парламентарый пажадаў ім, каб усё ў жыцці, насуперак выпрабаванням, склалася спрыяльна, каб яны выраслі шчаслівымі і запатрабаванымі ў грамадстве людзьмі. Дзяржава дапаможа ў гэтым. Дзеці ўважліва слухалі гасцей, прадэманстравалі ўсё, чаму навучыліся дзякуючы педагогам і выхавальнікам, наладзілі невялікі канцэрт.

Уручыўшы падарункі — камп'ютар, пыласос, музычны цэнтр, халадзільнік, дывановыя вырабы, мэблю, цацкі і прысмакі, А. Міхалевіч і кіраўнікі выканкамаў пазнаёміліся з умовамі жыцця дзяцей, пагаварылі з настаўнікамі.

Ул. інф.

←Заведующая аптекой оказалась наркоторговкой

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика