Людзі, якія пачынаюць сваю раніцу з цыгарэты, асабліва рызыкуюць зарабіць рак

Источник материала:  

Людзі, якія пачынаюць сваю раніцу з цыгарэты, асабліва рызыкуюць зарабіць ракАмерыканскія навукоўцы з Медыцынскага каледжа Пэн Стэйт даследавалі стан здароўя 7610 курцоў і заявілі: гэты эфект не залежыць ад іншых звычак курцоў. Так, калі чалавек выкурваў цыгарэту на працягу 30 хвілін пасля абуджэння, рызыка развіцця раку лёгкіх павялічвалася ў два разы, піша BBС.

З усіх людзей, якія прымалі ўдзел у даследаванні, 4776 курцоў ужо мелі рак лёгкіх, а 2835 курцоў былі здаровыя. У параўнанні з тымі, хто выкурваў першую цыгарэту праз мінімум гадзіну пасля абуджэння, людзі, якія курылі амаль адразу, на 79% мелі больш шанцаў атрымаць рак. Прытым колькасць цыгарэт, якія выкурваліся за дзень, у цэлым на гэтыя паказчыкі не ўплывала.

←"Сетевые революционеры" займутся информационной деятельностью

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика