Аднаразовую дапамогу на падрыхтоўку дзяцей да школы атрымаюць шматдзетныя сем'і Мінска
Выплата аднаразовай сацыяльнай дапамогі на падрыхтоўку да новага навучальнага года шматдзетным сем'ям, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей, пачалася ў Мінску. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама.
На такую дапамогу могуць разлічваць сем'і, што выхоўваюць траіх і больш непаўналетніх дзяцей, якія вучацца ў школах (на ўзроўні базавай і агульнай сярэдняй адукацыі, у тым ліку ва ўстановах спецыяльнай адукацыі). Выключэнне складуць дзеці, якія знаходзяцца ў інтэрнатных установах, — дамах дзіцяці, дзіцячых дамах, школах-інтэрнатах, дзіцячых прытулках, атрымліваюць агульную сярэднюю адукацыю ў вячэрніх школах.
Сума дапамогі на кожнага школьніка складае 30 працэнтаў бюджэту пражытковага мінімуму, дзеючага на 1 жніўня (Br442 тыс. 360. — Заўвага БЕЛТА).
Зборам неабходных дакументаў для атрымання дапамогі займаюцца школы. Яны і пададуць спісы ва ўпраўленні адукацыі адміністрацый раёнаў. Атрымаць грошы шматдзетныя сем'і змогуць у філіялах ААТ "ААБ "Беларусбанк".
Спецыяльную падтрымку атрымаюць больш як 5,5 тыс. шматдзетных сем'яў сталіцы, у якіх выхоўваюцца больш за 8,3 тыс. школьнікаў.
У сталіцы, адзіным рэгіёне рэспублікі, нараўне з дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогай з 2004 года рэалізуюцца мерапрыемствы па прадастаўленні сацыяльных дапамог асобным катэгорыям жыхароў горада. Такая праграма дзяржаўнай падтрымкі сацыяльна неабароненай катэгорыі мінчан штогод зацвярджаецца на сесіі Мінгарсавета.