Мішэнню сталі... драўляныя скульптуры

Источник материала:  

Нядаўна "Звязда" паведамляла аб узброеным нападзе на начную краму ў Гродне, аднак налётчык мае дачыненне і да іншых злачынстваў, паведаміў намеснік начальніка крымінальнай міліцыі УУС Гродзенскага аблвыканкама Валерый КОЗЕЛ.

У ходзе следства высветлілася, што на сумленні гэтага маладога чалавека крадзеж мікрахвалевай печы і электраабсталявання з гандлёвага павільёна ў вёсцы Каробчыцы Гродзенскага раёна. А незадоўга да візіту з паляўнічай стрэльбай у начную краму ён спачатку практыкаваўся на стральбе з гэтай зброі па бутэльках, а затым у якасці мішэняў выбраў ... драўляныя скульптуры партызан у турыстычным комплексе. Па факце гэтага злачынства таксама заведзена крымінальная справа.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

←Топливо не успевает на могилевские АЗС

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика