У сталіцы ўжо 50 тысяч кватэр пад надзейнай аховай!
На гэтым тыдні Мінскае гарадское ўпраўленне аховы заключыла юбілейны, 50-тысячны, дагавор на ўстаноўку ахоўна-пажарнай сігналізацыі. Шчаслівай уладальніцай падарункавага сертыфікату стала сям'я Даўгуноў, якая жыве ў Заводскім раёне сталіцы.
Віктар Давідавіч і яго жонка прызналіся, што вельмі даўно хацелі скарыстацца ахоўнымі паслугамі, але толькі ў сілу некаторых абставін усё адкладалі на пасля. Калі ж адважыліся, не маглі паверыць, што ім пашчасціла стаць юбілейнымі кліентамі і што абсталяванне кватэры сігналізацыяй будзе зроблена бясплатна.
"Хочацца сказаць вялізны дзякуй кіраўніцтву Дэпартамента аховы, а таксама супрацоўнікам мінскага гарадскога ўпраўлення за прадастаўленую магчымасць заўсёды адчуваць сябе ў бяспецы!" — сказалі шчасліўчыкі падчас уручэння сертыфікату ва ўрачыстай абстаноўцы.Сёння падраздзяленні аховы Мінска дапамагаюць ахоўваць маёмасць вялікай колькасці гараджан. Больш за тры тысячы адзінокіх пажылых людзей даверылі сваю маёмасць і сваю бяспеку ў рукі гарадской аховы. Больш чым тысяча кватэр ветэранаў і інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны ахоўваецца па льготных тарыфах. "Я магу з упэўненасцю сказаць, што жыхары нашага горада, якія ўжо даверыліся нам, могуць быць абсалютна спакойнымі, бо ваша бяспека — гэта наша прафесія!", — заявіў начальнік Мінскага гарадскога ўпраўлення Дэпартамента аховы палкоўнік міліцыі Віктар Скурат.
Кар. "Звязды".