Спiс беларускiх святых папоўнiўся iмем свяшчэннапакутнiка Кiпрыяна Клiмуца
05.08.2011
—
Новости Общества
Спiс беларускiх святых папоўнiўся iмем свяшчэннапакутнiка Кiпрыяна Клiмуца, ураджэнца Гродзеншчыны. Акт кананiзацыi адбыўся ўчора ў Свята-Мiхайлаўскiм кафедральным саборы ў Лiдзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кiпрыян Клiмуц, ураджэнец вёскi Альхова Гродзенскага павета, служыў свяшчэннiкам у межах цяперашняй Навагрудскай епархii. Тут гэта першы акт кананiзацыi за апошнiя 500 гадоў. У Беларусi апошняя кананiзацыя адбылася ў чэрвенi мiнулага года ў Полацку.
Урачыстае богаслужэнне i акт кананiзацыi ў Лiдскiм храме ўзначалiў Мiтрапалiт Мiнскi i Слуцкi Фiларэт Патрыяршы Экзарх усяе Беларусi.