Чарга на жыллё ёсць. На крэдыт — няма

Источник материала:  

Мы — маладая сям'я з катэгорыі малазабяспечаных, стаім у чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў. Хацелі стаць у выканкаме ў чаргу яшчэ на льготны крэдыт, нам сказалі, што трэба знайсці забудоўшчыка, заключыць дагавор і толькі тады звяртацца.

Ці правамерная такая адмова?

Л. З., Мінскі раён.

Дзейнае заканадаўства не прадугледжвае вядзенне спецыяльнага ўліку грамадзян, якія жадаюць атрымаць ільготны крэдыт на будаўніцтва жылых памяшканняў.

Палажэннем аб парадку і ўмовах выдзялення грамадзянам ільготных крэдытаў на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў (зацверджана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 ліпеня 2002 г. № 992) вызначана, што льготныя крэдыты выдзяляюцца грамадзянам, якія знаходзяцца на ўліку асоб з патрэбай у паляпшэнні жыллёвых умоў (за выключэннем грамадзян, якія прызнаны асобамі з патрэбай у паляпшэнні жыллёвых умоў па дадатковых падставах, прадугледжаных арганізацыямі ў калектыўных дагаворах) і ўключаным у спісы грамадзян з патрэбай у паляпшэнні жыллёвых умоў і маючых права на атрыманне льготных крэдытаў, якія складзеныя па форме, што прыкладаецца да гэтага Палажэння, з захаваннем чарговасці грамадзян зыходзячы з часу пастаноўкі іх на ўлік (зацвярджаюцца адпаведна раённымі, гарадскімі выканаўчымі і распарадчымі органамі, мясцовымі адміністрацыямі).

Па-за чаргой, у адпаведнасці з падпунктам 1.10 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 красавіка 2000 г. № 185, у гэтыя спісы могуць быць уключаны, у прыватнасці, інваліды і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны і прыраўнаваныя да іх у вызначаным парадку асобы; грамадзяне, якія пражываюць у жылых памяшканнях, прызнаных у вызначаным парадку непрыдатнымі для пражывання; хворыя на актыўную форму туберкулёзу; спецыялісты, накіраваныя дзяржаўнымі органамі на працу ў сельскую мясцовасць; шматдзетныя сем'і; грамадзяне, у складзе сем'яў якіх ёсць дзеці-інваліды, а таксама інваліды з дзяцінства І і ІІ групы і іншыя льготныя катэгорыі грамадзян.

Маладыя сем'і не аднесены да ліку грамадзян, якія маюць права на ўключэнне па-за чаргі ў спісы на льготнае крэдытаванне.

Што да канкрэтнай працэдуры ўключэння ў вызначаным парадку чаргавікоў у спісы грамадзян на атрыманне льготных крэдытаў у 2011 годзе, то з ёй можна азнаёміцца ў адпаведных службах мясцовага выканаўчага і распарадчага органа.

Віктар САВІЦКІ.

←Две акции молчаливого протеста в один день прошли в Бресте

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика