Алешына

Источник материала:  

Шматлікія рэкі і азёры на землях усходніх славян і сёння пакрыты алешынай — куставой раслінай, якая расце ў нізкіх балотных месцах. Алешыну часцей за ўсё выкарыстоўвалі як дровы. Але каштоўнасць гэтага дрэва — у яго кары, якая дае прыгожы насычаны чырвоны колер, і таму алешыну нарыхтоўвалі для афарбоўкі тканіны.

 Сок і свежая драўніна алешыны пад уздзеяннем кіслароду маюць яркі чырвоны колер. Так нарадзілася паданне аб тым, што "на алешыне схаваўся чорт ад ваўка, якога сам і стварыў. Але воўк разарваў чорта і афарбаваў дрэва, на якім сядзеў чорт, яго ж крывёй".

 У народнай культуры алешыну звязвалі з "тым" светам і вельмі часта выкарыстоўвалі ў ахоўнай магіі.

 Галінкамі алешыны "запарвалі" гліняныя жбаны для малака, каб ніхто не мог сурочыць (пашкодзіць) карову.

 Невялікія кавалачкі кары алешыны клалі ў адзенне маладых як абярэг ад няшчасцяў і хвароб, якія могуць наслаць нядобразычліўцы на вяселлі.

 Галінкі алешыны ставілі па краях палеткаў і агародаў як абярэг ад граду і маланкі;

 Лічылася: калі купацца ў вадзе ручая ці ракі, абапал якіх расце алешына, — можна зняць з сябе шматлікія захворванні і сурокі.

 Лекары выкарыстоўвалі алешыну як вяжучы, загойваючы раны сродак, пры лячэнні грыжы і запаленні скуры.

Аксана Катовіч, Янка Крук.

←Две акции молчаливого протеста в один день прошли в Бресте

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика