Пачаўся этап актыўных дзеянняў сумеснай штабной трэніроўкі Узброенных Сіл
У 11-й гвардзейскай асобнай механізаванай брыгадзе ўчора пачаўся этап актыўных дзеянняў у рамках сумеснай штабной трэніроўкі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны.
Раней на першым этапе 103-я гвардзейская асобная мабільная брыгада адпрацавала пытанні пераводу воінскіх часцей злучэння з мірнага на ваенны час. Брыгаду наведаў дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Леанід Мальцаў. Камандаванне злучэння атрымала распараджэнне на правядзенне брыгадай маршу ў раён баявога прызначэння. Пры гэтым аэрамабільнаму батальёну злучэння пастаўлена важная задача выканаць практычныя дзеянні ў якасці перадавога атрада.
Па сігналу трывогі былі прыведзены ў баявую гатоўнасць два падраздзяленні 11-й гвардзейскай асобнай механізаванай брыгады — 40-ы гвардзейскі асобны механізаваны батальён і 7-ы гвардзейскі асобны танкавы батальён брыгады са сродкамі ўзмацнення.
Ваеннаслужачыя двух батальёнаў вывелі з парку баявой тэхнікі на марш практычна ўсё ўзбраенне і тэхніку. Усяго ў калонах батальёнаў было пабудавана каля 70 адзінак аўтамабільнай тэхнікі, 60 танкаў Т-72 і БМП-2, а таксама іншая тэхніка, якая забяспечвае перамяшчэнне ўзбраення і бое- прыпасаў.
Паводле звестак Мінабароны, цяпер калоны падраздзяленняў праводзяць 40-кіламетровы марш на 230-ы агульнавайсковы палігон. Яны ўжо зрабілі два пераходы праз дарогі рэспубліканскага значэння, а таксама пераадолелі водную перашкоду — раку Шчара — па пантоннай пераправе.