МУС абвяргае лжывую iнфармацыю аб здароўi асуджанага Д. Бандарэнкi
Мiнiстэрства ўнутраных спраў Беларусi абвяргае лжывую iнфармацыю аб здароўi асуджанага Дзмiтрыя Бандарэнкi i яго медыцынскiм абслугоўваннi, якая апошнiм часам з'явiлася на некаторых iнтэрнэт-рэсурсах. Каб пазбегнуць фальсiфiкацыi сутнасцi таго, што адбываецца, на афiцыйным сайце МУС размешчана падрабязнае апiсанне ходу лячэння Дзмiтрыя Бандарэнкi, паведамляе БЕЛТА.
Паводле iнфармацыi МУС, 26 лiпеня асуджаны Бандарэнка быў паспяхова прааперыраваны ў 5-й клiнiчнай бальнiцы Мiнска. "Аперацыя прайшла паспяхова. Такое меркаванне выказалi ўрачы 5-й ГКБ, дзе, уласна кажучы, яна i праходзiла", — адзначылi ў МУС. У медслужбе дэпартамента выканання пакаранняў упэўнены, што ўсе неабходныя ўмовы для пасляаперацыйнай рэабiлiтацыi пацыента ў iх ёсць. "Бандарэнка як атрымлiваў належную прафесiйную медыцынскую дапамогу, так i будзе атрымлiваць", — запэўнiлi ў МУС. Праваахоўнiкi падкрэслiлi, што нiхто не прымушаў Бандарэнку рабiць аперацыю, "ён сам прыняў рашэнне на карысць аперацыi, аб чым уласнаручна напiсаў заяву".