Такiя вось "прадпрымальнiкi"

Источник материала:  

У Мiнскай вобласцi з пачатку года выяўлена 11 фактаў iлжэпрадпрымальнiцтва. Па вынiках праверак даналiчана Br1,8 млрд. плацяжоў, паведамiлi БЕЛТА ў прэс-цэнтры iнспекцыi Мiнiстэрства па падатках i зборах па Мiнскай вобласцi.

Так, iнспекцыя МПЗ па Лагойскім раёне вывучыла работу новазарэгiстраваных трох ІП, якiя нiбыта ажыццяўлялi аптовы гандаль санiтарна-тэхнiчным абсталяваннем. Iлжэпрадпрымальнiкi не мелi ўяўлення аб дзейнасцi, якой быццам бы займалiся, вялi асацыяльны лад жыцця, у iх не было пастаяннай работы.

У ходзе правядзення кантрольных мерапрыемстваў на разлiковых рахунках плацельшчыкаў выяўлены абароты вялiкiх аб'ёмаў грашовых сродкаў (да Br4,7 млрд на працягу месяца). Iм прад'яўлена да выплаты ў бюджэт падаткаў у памеры Br705,8 млн. Для далейшага расследавання справы матэрыялы праверак накiраваны ў органы дэпартамента фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржаўнага кантролю Беларусi.

←Две акции молчаливого протеста в один день прошли в Бресте

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика