Мінкульт і Генпракуратура будуць разам ахоўваць гісторыка-культурную спадчыну
26.07.2011 10:46
—
Новости Общества
Мінкульт і Генпракуратура будуць разам ахоўваць гісторыка-культурную спадчыну
Міністэрства культуры Беларусі і Генеральная пракуратура прынялі сумесную пастанову аб супрацоўніцтве па пытаннях аховы гісторыка-культурнай спадчыны.
Як паведамляе прэс-служба Мінкульта, сумесная пастанова прынята “ў мэтах павышэння эфектыўнасці барацьбы з парушэннямі заканадаўства ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны і папярэджання такіх парушэнняў”.
Дакумент вызначае мэты, асноўныя напрамкі, формы і парадак абмену інфармацыяй з прыцягненнем тэрытарыяльных органаў пракуратуры і упраўленняў культуры аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама, якія ўваходзяць у сістэму Міністэрства культуры.
У межах дамоўленасці Мінкульт і Генпракуратура плануюць праводзіць сумесныя праверкі выканання заканадаўства аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны, абменьвацца інфармацыяй і прымаць захады арганізацыйнага і прававога характару ў мэтах забеспячэння аховы, належнага выкарыстання і ўтрымання помнікаў даўніны.