Спякотны час для хлебаробаў

Источник материала:  

15 % збожжавых культур убрана на Гомельшчыне. Калі ў цэнтральных і паўночных рэгіёнах краіны толькі пачынаецца жніво, то хлебаробы Гомельскай вобласці ўжо актыўна працуюць на палетках — да гэтага дня намалацілі 135 тысяч тон.

Умовы надвор'я спрыяюць павелічэнню тэмпаў работ на хлебнай ніве, паведамляюць у камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гомельскага аблвыканкама. На палі штодзень выходзіць звыш 1,5 тысячы камбайнаў. Усяго хлебаробам Гомельшчыны трэба ўбраць звыш 333 тысяч гектараў збожжавых і зернебабовых. У сямі раёнах — Брагінскім, Калінкавіцкім, Лоеўскім, Мазырскім, Акцябрскім, Рэчыцкім і Светлагорскім — убрана пятая частка плошчаў. Сярэдняя ўраджайнасць зараз складае 27 цэнтнераў з гектара. А вось хлебаробы Рэчыцкага раёна збіраюць на круг па 35 цэнтнераў.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

←Сердечко Маши надеется на вашу помощь

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика