Спёка. Ціск скача

Источник материала:  

У сувязі са спёкай напружана працуе Магілёўская станцыя хуткай медыцынскай дапамогі: цяпер там рэгіструюць да паўтысячы выклікаў у дзень, як падчас зімовай эпідэміі грыпу. Цяпер жа найбольш пакутуюць ад высокай тэмпературы паветра людзі з захворваннямі сардэчна-сасудзістай сістэмы. Яны просяць дапамогі ў сувязі са скачкамі крывянога ціску.

А вось за палову лета з цеплавым ударам звярнуліся ў хуткую медыцынскую дапамогу 13 чалавек, з якіх 4 дзяцей. Як правіла, дрэнна сябе адчувалі людзі, якія правялі пэўны час пад сонцам ці ў душным памяшканні.  

Спёка. Ціск скача

Метэаролагі прагназуюць бліжэйшымі днямі павелічэнне тэмпературы паветра за 30 градусаў, таму медыкі яшчэ раз нагадваюць элементарныя правілы паводзін пры анамальнай спёцы. Насіць светлы капялюш, апранаць лёгкае адзенне з натуральных тканін, на вуліцы трымацца ценю, сардэчнікам знаходзіцца ў памяшканні ў час максімальнай сонечнай актыўнасці (з 12 да 16 гадзін), кампенсаваць дэфіцыт вільгаці ў арганізме вадой, зялёнай і травяной гарбатай. І памятаць, што ўжыванне алкагольных напояў у такую спёку — гэта магутны ўдар па арганізме.

Ілона Іванова.

←Бяроза

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика