Выйшаў на балкон... пастраляць

Источник материала:  

У Гродне 25-гадовы рабочы аднаго з прадпрыемстваў вырашыў пастраляць. І не ў ціры, а з балкона жылога дома, паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Апоўначы малады чалавек, будучы нецвярозым, выйшаў на балкон сваёй кватэры па вуліцы Кляновай і ў якасці мішэні выбраў аўтамабіль "Сітраен — Ксара", што стаяў у двары. Паколькі да іншамаркі з другога паверха было зусім блізка, то ўсе чатыры металічныя шарыкі трапілі ў цэль: адзін прабіў шкло пасажырскіх дзвярэй, тры — пашкодзілі кузаў машыны. Заведзена крымінальная справа па артыкуле "Хуліганства".

Барыс ПРАКОПЧЫК.

←Бяроза

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика