Уводзяцца Новыя стаўкі падаткаў на здабычу нафты і калійнай солі
Адпаведны ўказ № 320 "Аб асобных пытаннях спагнання падатку за здабычу прыродных рэсурсаў" 18 ліпеня падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Указ прадугледжвае замену адзінай стаўкі падатку на здабычу нафты (Br3103 за 1 т) шкалой ставак у доларах ЗША, што прымяняюцца на падставе сярэднямесячных цэн на нафту гатунку "Юралс" на сусветных рынках нафтавай сыравіны, а таксама павелічэнне стаўкі падатку за здабычу калійнай солі з Br972 да Br12240 за тону.
Адначасова ўказам устанаўліваецца стаўка падатку за здабычу супеску і суглінку ў памеры Br211 за 1 куб.м (да гэтага часу падаткаабкладанне названых прыродных рэсурсаў не ажыццяўлялася).
Павелічэнне падатку за здабычу нафты і калійнай солі і ўвядзенне новай стаўкі падатку за здабычу супеску і суглінку забяспечыць дадатковыя даходы бюджэту ў памеры Br97,8 млрд.