Мільянеры на чарніцах

Источник материала:  

Магілёўская спажывецкая кааперацыя ў гэтым сезоне нарыхтавала ўтрая больш чарніц, чым летась. За мяжу замарожаныя чарніцы ўжо прададзены на суму больш за мільён долараў. Сёлета шмат чарніц у магілёўскіх лясах, а цану давалі за іх добрую — 15 тысяч рублёў за кілаграм. Гэта стала нядрэннай крыніцай заробку для сялян.

Спажывецкая кааперацыя працягвае набываць у насельніцтва чырвоныя і чорныя парэчкі, вішні. Кошт — 4-5 тысяч рублёў за кілаграм. Разлік адразу на месцы. Прымаюць ягады не толькі ў вясковых крамах, але і на цэнтральным рынку ў Магілёве, дзе закупка робіцца ў аўторак, пятніцу і выхадныя дні.

Ілона Іванова.

←Романчук женится с опозданием на пару месяцев

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика