Манежная язда, палявыя выпрабаванні, канкур і крос

Источник материала:  

Манежная язда, палявыя выпрабаванні, канкур і кросЭтап Кубка свету Міжнароднай федэрацыі коннага спорту прайшоў на базе Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі.

На этапе Кубка свету, які з'яўляецца адной са стадый адбору на лонданскую Алімпіяду-2012, удзел узяло каля сарака спартыўных пар з Расіі, Румыніі і Беларусі. Прызавы фонд спаборніцтваў — 10 тысяч еўра. Удзельнікі вялі барацьбу за кваліфікацыйныя балы ў залік алімпійскага рэйтынгу, а ў турнірах узроўню адной і дзвюх зорак, якія прайшлі ў Ратамцы паралельна этапу, юніёры паспаборнічалі за пуцёўку на чэмпіянат Еўропы-2011. Акрамя таго, найбольш паспяховыя ўдзельнікі ў далейшым атрымаюць магчымасць паспрабаваць сябе ў турнірах трох зорак.

А з 28 па 31 ліпеня на канкурным полі Ратамкі пройдуць самыя прэстыжныя спаборніцтвы — этап Кубка свету і Кубак нацый па пераадоленні перашкод. Чакаецца, што ўдзел у іх прымуць спартсмены з дзесяці краін свету.

Пераможца этапа Кубка свету па конным трохбор'і Алена Целяпушкіна разам з Пасатам падчас праходжання палявых выпрабаванняў.   Беларуская спартсменка Алена Целяпушкіна разам з Пасатам стала пераможцай этапу Кубка свету па конным трохбор'і. Па суме трох дысцыплін яна набрала найменшую колькасць штрафных балаў (51,20) і атрымала грашовы прыз у памеры $4050. Другое месца заняў расіянін Міхаіл Насценка (54,80 штрафнога бала і $2750 ), а на трэцяй пазіцыі — беларус Вячаслаў Пойта (55,50 штрафнога бала і $2160).  

Манежная язда, палявыя выпрабаванні, канкур і крос

У турніры адной зоркі лепшым з беларусаў стаў Вячаслаў Пойта, які заняў трэцяе месца сярод 39 пар. У турніры дзвюх зорак лепшая з прадстаўнікоў Беларусі Таццяна Слесарчук узяла шостае месца сярод 20 пар. Яна таксама стала пераможцай чэмпіянату Беларусі, які праводзіўся ў рамках турніру дваіх зорак.

Марына БЕГУНКОВА. Фота аўтара.

←Валютны голад натоліць актыўны знешні гандаль

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика