Мінгарсуд пакінуў без змянення прыгавор па справе экс-кандыдата ў прэзідэнты А. Саннікава

Источник материала:  

Мінскі гарадскі суд, разгледзеўшы ўчора касацыйную скаргу, пакінуў без змянення прыгавор экс-кандыдату на прэзідэнцкую пасаду Андрэю Саннікаву, перадае карэспандэнт БЕЛТА з залы суда.

Нагадаем, 14 мая гэтага года ён быў прысуджаны да пяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Суд Партызанскага раёна Мінска прызнаў Саннікава вінаватым па ч. 1 арт. 293 ("Арганізацыя масавых беспарадкаў") КК Беларусі. Як адзначалася ў прыгаворы, ён быў адным з арганізатараў беспарадкаў, якія мелі месца 19 снежня 2010 года ў Мінску.

Па гэтай справе ў якасці абвінавачаных праходзілі яшчэ чатыры чалавекі. Іх таксама прысудзілі да розных тэрмінаў з адбываннем у калоніі ўзмоцненага рэжыму. Фёдар Мірзаянаў, Ілья Васілевіч, Уладзімір Ярамёнак атрымалі па тры гады, а Алег Гнедчык — тры з паловай. Усе яны былі прызнаны вінаватымі па ч. 2 арт. 293 КК ("Удзел у масавых беспарадках"). Як адзначана ў прыгаворы, гэтыя людзі, дзейнічаючы ў натоўпе, ажыццявілі сілавыя дзеянні, накіраваныя на пранікненне ў будынак Дома ўрада.

У зале суда ўчора былі наглядальнікі БДІПЧ АБСЕ, запрошаныя беларускім бокам.

←В Гомеле судят оппозиционера, «испортившего» плакат с социальной рекламой

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика