Калі шлюб першы...

Источник материала:  

З другой жонкай (яна прапісана ў інтэрнаце) і дзіцем я жыву ў кватэры сваіх бацькоў. Каб хоць некалі пабудаваць сваю, хадзіў у выканкам, хацеў стаць у чаргу на паляпшэнне жыллёвых умоў. Аднак нашай маладой сям'і (мне 28, жонцы 25) адмовілі. Ці законна гэта?

В. С., г. Гродна.

Норма аб тым, што маладыя сям'і (у тым ліку тыя, што жывуць сумесна з бацькамі незалежна ад узроўню забяспечанасці жылой плошчай) прымаюцца на асобны ўлік асоб з патрэбай у паляпшэнні жыллёвых умоў была прадугледжана п. 8 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 верасня 1996 г. № 358 "Аб мерах па паляпшэнні жыллёвых умоў моладзі". У адпаведнасці з Указам ад 3 чэрвеня 2008 г. № 292 гэта норма прызнана страціўшай сілу.

Адначасова Указам № 292 унесены адпаведныя змяненні і дапаўненні ў Палажэнне аб парадку ўліку грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, выдзялення жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду (зацверджана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 лістапада 2005 г. № 565). У прыватнасці, п.п. 3.1.11 Палажэння выкладзены ў новай рэдакцыі, якая прадугледжвае, што асобамі з патрэбай у паляпшэнні жыллёвых умоў прызнаюцца тыя, хто ўпершыню ўступіў у шлюб (абое сужэнцаў), калі ніводны з іх не мае ва ўласнасці кватэры або аднакватэрнага жылога дома і (або) не з'яўляецца наймальнікам асобнай кватэры або асобнага аднакватэрнага жылога дома па дагаворы найму жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду ў населеным пункце па месцы прыняцця на ўлік.

Паколькі ў мужа гэта, трэба разумець, другі шлюб, адмова ў прыняцці сям'і на кватэрны ўлік цалкам правамерная.

Віктар САВІЦКІ.

←Мінскім каштанам пагражае мініруючая моль

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика