Тэлефонная хвароба

Источник материала:  

Дзень 13 ліпеня ўвайшоў у гісторыю ў 1876 годзе. Аляксандр Бэл атрымаў патэнт на прыбор, які стаў прататыпам сучаснага тэлефона: ён паслаў па правадах першае гукавое паведамленне, якое было перададзена з дапамогай электрычнасці.

Гэта быў грандыёзны крок у тэхнічным прагрэсе, які праз сотню гадоў прывёў нас да невялікай бесправадной прылады, якую можна знайсці сёння ў кожнага ў кішэні, — мабільнага тэлефона.

Тэлефонная хваробаАднак ці варта казаць толькі аб адной карысці тэлефона, калі пра яе кажуць усе і ўсюды? Нашай задачай з'яўляецца папярэджанне ад згубнага ўплыву мабільніка. З'явіўшыся не так даўно, мабільны тэлефон ужо стаў абавязковым атрыбутам нашага жыцця. І спарадзіў у грамадстве бясконцую дыскусію аб суадносінах шкоды і карысці ад выкарыстання гэтага дасягнення сучасных тэхналогій.

Калі мабільнік працуе, то ён стварае вакол сябе электрамагнітнае поле. Падчас гутаркі пад яго ўплывам знаходзіцца мозг чалавека, які размаўляе. Гэты ўплыў можа ствараць дадатковую рызыку пагаршэння здароўя і можа спрыяць у першую чаргу пагаршэнню памяці, увагі, здольнасці да навучання, паніжэнню якасці сну, развіццю павышанай стамляльнасці, паніжэнню хуткасці рэакцыі. Змены ў самаадчуванні могуць наступіць ужо праз год-два, калі чалавек не будзе прытрымлівацца правілаў карыстання мабільным тэлефонам.

Наогул жа сітуацыя з небяспекай мабільных тэлефонаў шмат у чым нагадвае сітуацыю з курэннем: з аднаго боку, ёсць навуковыя звесткі аб патэнцыйнай небяспецы электрамагнітнага поля, а з іншага — інтарэсы галіны сувязі, якія яна прадстаўляе. Ды і грамадства ў цэлым жадае быць мабільным, каб атрымліваць эканамічныя выгады. Гэта і перашкаджае пачуць небяспечныя здагадкі і прагнозы.

Аднак за здароўем трэба сачыць, і гэтага ніхто не адмяняў. І як жа ратавацца карыстальнікам мабільнай сувязі?

= Варта пазбягаць частага размяшчэння тэлефона каля вуха. Купіце сабе навушнікі. Хоць лекары ўсё яшчэ не на сто працэнтаў упэўнены, што гэта дапамагае. Але не шкодзіць жа?

= Пры куплі новенькага мабільніка абавязкова правярайце, ці адпавядае ён патрабаванням стандарту бяспекі. Патрабуйце копію сертыфіката на пэўную мадэль.

= Выбірайце сотавую кампанію, якая забяспечвае максімальна шчыльнае размяшчэнне рэтранслятараў. Чым больш тэлефон напружваецца ў пошуках базавай станцыі, тым больш шкодная доза, якую атрымлівае ваш мозг.

= Аддавайце перавагу тэлефонам сярэдніх памераў: чым менш тэлефон — тым больш дакладны ўдар будзе выпрабоўваць галаўны мозг. Тым больш, што малюсенькія трубкі ўжо не ў модзе.

= Не варта размаўляць па мабільніку ў транспарце: адбіваючыся ад яго металічнага корпуса, выпраменьванне тэлефона павялічваецца ў некалькі разоў.

= Не трымаеце трубку каля вуха, чакаючы адказу абанента. Глядзіце на экран і падносьце тэлефон да вуха, калі злучэнне адбылося. Ёсць версія, што менавіта ў гэты час мабільны найбольш шкодны.

= Уначы кладзіце тэлефон як мага далей, за 1,5-2 метры ад ложка. І выпраменьвання менш, і верагоднасць праспаць таксама зніжаецца. Бо, каб выключыць будзільнік на тэлефоне, трэба будзе ўстаць.

= Калі носіце акуляры ў металічнай аправе, падчас гутаркі па тэлефоне іх лепш здымаць.

= Лепш не карыстацца тэлефонам у зоне слабога дзеяння сігналу (напрыклад, на вакзалах і ў аэрапортах, у зачыненых памяшканнях, у метро, у скляпах), бо інтэнсіўнасць электрамагнітнага выпраменьвання ўзрастае ў дзясяткі разоў.

= І паспрабуйце не балбатаць па мабільніку цэлы дзень! Гаварыць можна не даўжэй за тры хвіліны, і пры гэтым паміж гутаркамі трэба рабіць паўзу хвілін на пятнаццаць.

Не так шмат людзей прыслухоўваюцца да падобных парад. І чым акажацца ў будучыні падобнае неасцярожнае стаўленне да праблемы, сёння прадказаць немагчыма. Чыста гіпатэтычна ўсё можа скласціся і так: выпраменьванне сотавых тэлефонаў пагаршае працу мозга; такім чынам, знізіцца інтэлектуальны патэнцыял, будуць прымацца не самыя лепшыя рашэнні — а значыць, магчымы і рэгрэс чалавецтва. Магчыма, гэта ўжо некаторае перабольшванне, але ўздзеянне электрамагнітнага поля на мозг, выкліканае мабільнай сувяззю, сапраўды не вывучанае і непрадказальнае...

Ганна БУРАК, студэнтка факультэта журналістыкі

Інстытута журналістыкі БДУ.

←Минэнерго отчиталось перед Генпрокуратурой о работе по противодействию коррупции

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика