Да паступлення гатовыя!

Источник материала:  

З учарашняга дня пачалася выдача сертыфікатаў вынікаў цэнтралізаванага тэсціравання 2011.

У Беларускім дзяржаўным універсітэце камісія пачала сваю працу з дзевяці гадзін. Што цікава, абітурыенты ўжо з самай раніцы прыйшлі забіраць свае "квіткі" ў навучальныя ўстановы краіны. Большасць з іх збіраецца паступаць у ВНУ першага патоку — дакументы ўжо можна несці з 9 ліпеня.  

Да паступлення гатовыя!

Выпускнікі Мінскага абласнога дзяржаўнага ліцэя прыйшлі атрымліваць сертыфікаты дружнай кампаніяй. Атрыманыя балы іх цалкам задавальняюць, таму Улад Гайшун, Алена Патапейка і Улад Серада (на фота) спадзяюцца, што мары пра будучую прафесію сёлета абавязкова збудуцца.

Марына БЕГУНКОВА. фота аўтара.

←Прадукты не прападуць

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика