Барыс Грызлоў: "Славянскi базар у Вiцебску" выйшаў за рамкi славянскай культуры i стаў iнтэрнацыянальным"

Источник материала:  

Мiжнародны фестываль мастацтваў "Славянскi базар у Вiцебску" выйшаў за рамкi славянскай культуры i стаў iнтэрнацыянальным, сказана ў прывiтаннi старшынi Парламенцкага сходу Саюза Беларусi i Расii, старшынi Дзяржаўнай Думы Федэральнага сходу Расiйскай Федэрацыi Барыса Грызлова ХХ Мiжнароднаму фестывалю мастацтваў, паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленнi iдэалагiчнай работы Вiцебскага аблвыканкама.

На працягу дваццацi гадоў фестываль займае пачэснае месца ў сэрцах тых, хто даражыць спадчынай славянскай культуры, падзяляе iдэi яднання народаў i гуманiзму. Дэпутаты Парламенцкага сходу ўдзяляюць асаблiвую ўвагу захаванню i развiццю адзiнай культурнай прасторы Расii i Беларусi. Агульныя культуры i гiсторыя нашых народаў з'яўляюцца залогам паспяховага будаўнiцтва Саюзнай дзяржавы, гаворыцца ў прывiтаннi.

"Мiжнародны фестываль мастацтваў "Славянскi базар у Вiцебску" ўжо даўно выйшаў за рамкi толькi славянскай культуры i стаў iнтэрнацыянальным, ператварыўшыся ў прэстыжную пляцоўку для таленавiтых выканаўцаў, якiя прадстаўляюць розныя культуры", — адзначана ў вiншаваннi Барыса Грызлова.

←Прадукты не прападуць

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика