Міхаіл Мясніковіч: "Фестываль беларусаў свету будзе садзейнічаць захаванню сувязяў з радзімай"
Аб гэтым гаворыцца ў прывітанні прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіла Мясніковіча, якое было зачытана перад пачаткам гала-канцэрта калектываў мастацкай самадзейнасці на "Славянскім базары ў Віцебску", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
"Выказваю словы сардэчнай удзячнасці кіраўнікам і актывістам грамадскіх аб'яднанняў беларусаў замежжа, беларускім аматарскім калектывам і выканаўцам за самаадданую працу на ніве захавання і папулярызацыі беларускай культуры ў свеце, — гаворыцца ў прывітанні. — У Беларусі ведаюць аб вашых дасягненнях і ганарацца імі. Кожны з вас з'яўляецца не проста часцінкай радзімы за мяжой, але таксама прадстаўніком народнай дыпламатыі, які помніць гістарычныя карані і з гонарам дэманструе багатую культуру і традыцыі беларускага народа".
Міністр культуры Павел Латушка таксама вітаў беларусаў, якія пражываюць у розных краінах свету і помняць гістарычную радзіму. "Для нас вельмі важна, каб вы захоўвалі нашы традыцыі, культуру, каб існавала сувязь паміж вамі і радзімай", — сказаў міністр. Паводле яго слоў, Мінкультуры мае намер і ў далейшым развіваць кантакты ў сферы культуры і мастацтва з самадзейнымі аматарскімі калектывамі, паэтамі і пісьменнікамі, мастакамі — беларусамі, якія пражываюць за мяжой.
таксама вітаў беларусаў, якія пражываюць у розных краінах свету і помняць гістарычную радзіму. "Для нас вельмі важна, каб вы захоўвалі нашы традыцыі, культуру, каб існавала сувязь паміж вамі і радзімай", — сказаў міністр. Паводле яго слоў, Мінкультуры мае намер і ў далейшым развіваць кантакты ў сферы культуры і мастацтва з самадзейнымі аматарскімі калектывамі, паэтамі і пісьменнікамі, мастакамі — беларусамі, якія пражываюць за мяжой.Фестываль мастацтваў беларусаў свету праходзіў на "Славянскім базары ў Віцебску" ўпершыню.