На патанулым на Волзе цеплаходзе знаходзіліся два беларусы

Источник материала:  

Паводле папярэдняй інфармацыі, атрыманай з пасольства Беларусі ў Расіі, на патанулым у Куйбышаўскім вадаёме цеплаходзе на Волзе знаходзіліся двое грамадзян Беларусі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

У знешнепалітычным ведамстве адзначылі, што адзін беларускі грамадзянін выратаваны, цяпер вядуцца пошукі другога.

Супрацоўнікі аддзялення беларускага пасольства ў Расіі ў Казані знаходзяцца ў пастаянным кантакце з расійскім МНС.

←В Минприроды опровергают информацию о тектоническом разломе площадки для Островецкой АЭС

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика