На гаспадара-парушальніка вывела лайка

Источник материала:  

Дзве тушы дзікоў са слядамі агнястрэльных раненняў знайшлі ў паляўнічых угоддзях Мазырскага лясгаса работнікі Ляскавіцкай міжрайінспекцыі.

Побач з імі знаходзіліся паляўнічы сабака пароды лайка і дзве стрэляныя гільзы 12-га калібру. Разам з міліцыянерамі і прадстаўніком паляўніцтвакарыстальніка быў устаноўлены гаспадар сабакі — старшы майстар прадпрыемства "Этанол". Пры аглядзе жылля яго маці ў вёсцы Глініца Мазырскага раёна знайшліся зарэгістраваная паляўнічая стрэльба ТОЗ-34 12-га калібру са слядамі свежага парахавога нагару ў ствалах. Зброя канфіскаваная. Тушы дзічыны агульнай вагой 180 кілаграмаў перададзеныя паляўніцтвакарыстальніку. Парушальнік затрыманы да высвятлення абставін.

Сяргей РАСОЛЬКА.

←Эканамічны саюз Беларусі, Расіі і Казахстана выстаіць і ўмацуецца, лічыць астролаг Павел Глоба

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика