Кожны трэці мае "колы"

Источник материала:  

Паводле звестак ДАІ, прыкладна 35 працэнтаў жыхароў Віцебшчыны ўжо маюць транспартныя сродкі, якіх налічваецца 366 тысяч. У Віцебску і раёне маюць аўто яшчэ больш грамадзян — пад 40 працэнтаў. Паводле інфармацыі, дадзенай "Звяздзе" старшым дзяржаўным інспектарам аддзялення тэхнагляду ўпраўлення ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Айварам Жоравым, прырост толькі за 1-е паўгоддзе 2011 года склаў 16 тысяч транспартных сродкаў. Гэта прыкладна ў тры разы больш, чым у аналагічным леташнім перыядзе. Падчас аўтамабільнага ажыятажу супрацоўнікі службы ДАІ па рэгістрацыі транспартных сродкаў працавалі па 12 гадзін штодня без выхадных.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

←Эканамічны саюз Беларусі, Расіі і Казахстана выстаіць і ўмацуецца, лічыць астролаг Павел Глоба

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика