ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ
Сусветныя цэны на асноўныя прадукты харчавання, уключаючы хлеб, малако і мяса, ушчыльную наблізіліся да абсалютнага максімуму. Пра гэта паведаміла Харчовая і сельскагаспадарчая арганізацыя ААН.
Паводле падлікаў адмыслоўцаў, у мінулым месяцы сусветны коштавы кошык, які складаецца з 55 асноўных прадуктаў харчавання, падаражэў на 1,3% да 234 пунктаў. У выніку рост сусветных цэн на прадукты харчавання дасягнуў 39% у параўнанні з чэрвенем 2010 года. Паводле прагнозу амерыканскага банка "Голдман Сакс", у найбліжэйшыя месяцы рост сусветнага попыту на харчовыя тавары захаваецца.
У туркменскім Абадане паніка з-за выбухаўУ туркменскім горадзе Абадан (за 20 км ад Ашхабада) прагрымела серыя выбухаў, што правяло да панікі сярод насельніцтва, паведамляюць інфармагенцтвы.
На працягу дня звесткі пра сітуацыю ў Абадане паступалі супярэчлівыя. Па адной з версій, загарэліся ваенныя склады, што прывяло да выбухаў боепрыпасаў, якія разляталіся на вялікую адлегласць. Загінула шмат людзей. МЗС Туркменістана, у сваю чаргу, паведамляе, што прычынай выбухаў стаў пажар на складзе піратэхнікі. Ахвяр і разбурэнняў няма.
Паводле паведамленняў мясцовых СМІ, з горада эвакуіраваны тысячы жыхароў. У Абадане адключаны вода- і газазабеспячэнне, электрычнасць і Інтэрнэт. Дагэтуль на вуліцах вельмі шмат снарадаў, якія не разарваліся, некаторыя з іх узрываюцца. Уезд у населены пункт закрыты. У горадзе дзейнічаюць марадзёры. На цэнтральным стадыёне створаны эвакуацыйны пункт. Усе вайсковыя часці, размешчаныя паблізу, прыцягнуты для тушэння пажараў і эвакуацыі насельніцтва.
"Газпрам" вырашыў узяць у Кітая 40 мільярдаў долараў за кошт будучых паставак?Расійская газавая манаполія "Газпрам" гатова даць Кітаю зніжку на газ, калі той пагодзіцца на авансавыя плацяжы па газавым кантракце. Паводле звестак крыніц інфармагенцтваў, плацеж павінен скласці не менш за 25 мільярдаў долараў, паводле інфармацыі газеты "Ведамасці" — да 40 мільярдаў.
Мяркуецца, што "Газпрам" хацеў бы атрымаць грошы ў 2012—2015 гадах, а пастаўляць газ па кантракце з Кітаем — на працягу 30 гадоў з 2015 года. Для гэтага "Газпраму" неабходна пабудаваць газаправод "Алтай", кошт якога ў 2006 годзе расійскай кампаніяй ацэньваўся ў 13,6 мільярда долараў. "Газпрам" не можа дамовіцца з кітайскай дзяржкампаніяй СNРС пра кошт на газ, які будзе пастаўляцца па "Алтаі", ужо не першы год. У Кітаі лічаць, што кошт расійскага газу не павінен быць больш за 280 долараў за тысячу кубаметраў, а ў Расіі настойваюць на 300-350 доларах.
Расія створыць замену "Калашнікаву"Расійскі канцэрн "Іжмаш" прыступіў да распрацоўкі новага аўтамата, які адрозніваецца ад схемы аўтамата Калашнікава. Пра гэта заявіў часовы выканаўца абавязкаў генеральнага дырэктара канцэрна Максім Кузюк. Паводле яго слоў, новы аўтамат "зможа канкурыраваць з самымі сучаснымі аналагамі стралковай зброі ў свеце". Паводле праграмы, замена "Калашнікаву" будзе стварацца з нуля.
Тым часам, "Іжмаш" плануе працягнуць выпуск і мадэрнізацыю аўтаматаў АК 200-й серыі. Паводле слоў Кузюка, мадэрнізаваныя аўтаматы стануць больш эрганамічнымі, зручнымі ў эксплуатацыі і дакладнымі. Акрамя таго, абноўленая зброя стане модульнай, дзякуючы чаму сумесна з ім магчыма будзе выкарыстоўваць розныя дадатковыя прылады і комплексы ўзбраенняў.
Скараціўшы спажыванне солі, сэрца не выратавацьУ адрозненне ад прынятага меркавання, паводле якога скарачэнне спажывання солі здольна зменшыць рызыку развіцця сардэчна-сасудзістых хвароб, насамрэч, падобныя рэкамендацыі наўрад ці выратуюць чалавека, даказалі навукоўцы, піша Thе Tіmеs оf Іndіа.
Калі рэзка скараціць спажыванне солі, то ў чалавека зафіксуюць толькі нязначнае зніжэнне ціску праз больш як 6 месяцаў падобнай дыеты, канстатуе на старонках часопіса Thе Сосhrаnе Lіbrаrу прафесар Род Тэйлар, супрацоўнік Медыцынскага і стаматалагічнага каледжа Пенінсула пры Універсітэце Эксэтара. Навуковец хацеў зразумець, наколькі рэальна гэта адаб'ецца на шанцах чалавека памерці ці займець сур'ёзныя праблемы з сэрцам. Выснова была такім: скарачэнне спажывання солі, у прынцыпе, карысна для людзей са звычайным ці павышаным ціскам. Аднак, прымаючы да ўвагі, што зніжэнне ціску настолькі малазначнае, то агульнага ўплыву на ціск і стан сэрца, хутчэй за ўсё, аказана не будзе.