Белтэлерадыёкампанія зноў выйграла суд у "Народнай Волі"
05.07.2011 14:11
—
Новости Общества
Белтэлерадыёкампанія зноў выйграла суд у "Народнай Волі"
Прэс-служба БАЖКасацыйная калегія Вышэйшага гаспадарчага суду пакінула рашэньне суду 1-ай інстанцыі бязь зьменаў. Скаргу "Народнай Волі" пакінулі без задавальненьня.
Беларускае тэлебачаньне палічыла, што артыкул Сьвятланы Калінкінай "Гаворыць і паказвае Гебельс-ТВ", апублікаваны ў "Народнай волі", нанёс шкоду яго дзелавой рэпутацыі. У судзе ў мінулы чацьвер былі заслуханы абодва бакі і прадэманстраваны фільм "Плошча. Жалезам па шкле", з-за якога і разгарэліся жарсьці.
БТ палічыла, што журналістка парушыла артыкул 34 Закону аб СМІ — не падала доказаў сваіх асабістых меркаваньняў. І артыкул Калінкінай "Гаворыць і паказвае Гебэльс-ТВ" быццам бы падрывае дзелавую рэпутацыю Белтэлерадыёкампаніі на міжнародным узроўні.
"Абсалютна відавочна, што рашэнні па лёсах журналістаў і СМІ прымаюцца сёння не ў залах суда, а ў іншых кабінетах, бо гэта палітычная замова, — пракаментавала рашэнне суда старшыня БАЖ Жанна Літвіна. — Гэта тычыцца не толькі газет, але і шматлікіх затрыманняў нашых калег, і крымінальнай справы Андрэя Пачобута… Канкрэтны выпадак з публікацыяй у „Народнай волі“ — чарговае пацвярджэнне гэтага.
БТ так „пакрыўдзілася“, бо ў сённяшняй сітуацыі сацыяльнага стрэсу прапагандысцкая машына „прабуксоўвае“. І вось такім чынам, праз зыскі, ратуе сваю дзелавую рэпутацыю „цэнтральная дзяржаўная ўстанова“, галоўнае прызначэнне якой — даводзіць дзяржаўную палітыку".