На Міншчыне папулярнасцю ў згоншчыкаў аўтамабіляў карыстаюцца "Фальксвагены", "Аўдзі", "БМВ" і "ВАЗы" першай і шостай мадэляў

Источник материала:  

Як паведаміў карэспандэнту агенцтва "Мінск—Навіны" начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды ўпраўлення ДАІ УУС Мінаблвыканкама Алег Цюрын, з пачатку гэтага года на тэрыторыі Міншчыны адзначана больш як 90 згонаў і 30 крадзяжоў аўтатэхнікі. Сышчыкам удалося раскрыць 92% такіх злачынстваў. Акрамя таго, супрацоўнікі аддзела аператыўнага рэагавання і вышуку падчас агляду прадстаўленых для рэгістрацыі транспартных сродкаў выявілі ў 64 аўто відазмененыя ідэнтыфікацыйныя нумары, а 26 аўтамабіляў і зусім знаходзіліся ў вышуку.

— Яшчэ нярэдкія выпадкі непадрыхтаваных, стыхійных, так званых "крадзяжоў з абочыны". Дарэчы, выкрадзеныя аўтамабілі часам захоўваюцца недалёка ад месца ўчынення злачынства. Хаваюць крадзеную тэхніку для адстою або разукамплектавання часам нават у суседніх гаражах або ў прыватным сектары, — адзначыў А. Цюрын.

Ігар ГОЛАД,  "Мінск—Навіны".

←Рыба шукае дзе глыбей, а пакупнік — дзе танней, альбо Каб рыбка не была "залатой"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика