Пасевы грэчкі на Гродзеншчыне павялічыліся амаль на чвэрць

Источник материала:  

А дакладней, на 23,9 працэнта ў параўнанні з мінулым годам, паведамілі карэспандэнту "Звязды" ў Галоўным статыстычным упраўленні Гродзенскай вобласці.

Паводле заключнай справаздачы аб выніках сёлетняй сяўбы, пад сельскагаспадарчыя культуры ў арганізацыях Гродзеншчыны занята 748 тыс. гектараў, што на 13,9 тыс. гектараў больш, чым летась. Пасяўная плошча збожжавых і зернебабовых культур павялічылася на 16,6 тыс. гектараў. Пасевы кукурузы на збожжа — у 1,6 раза, пшаніцы — на 13,2%. У той жа час на 13% скараціліся пасевы трыцікале.

З тэхнічных культур пашыраны пасяўныя плошчы свірэпы азімай — у 9,6 раза, ільну-даўгунцу — на 12,5%, цукровых буракоў — на 4,6%. Плошчы пад бульбу і агародніну адкрытага грунту павялічыліся адпаведна на 31,7% і 43,4%. А вось плошчы, занятыя кармавымі культурамі, скараціліся на 4,5%.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

←Рыба шукае дзе глыбей, а пакупнік — дзе танней, альбо Каб рыбка не была "залатой"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика