У Мінск прыбываюць святыя заступнікі шлюбу
30.06.2011 15:36
—
Новости Общества
У Мінск прыбываюць святыя заступнікі шлюбу
Па блаславенні Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта мошчы святых цудатворцаў дабраверных князя Пятра і княгіні Фяўронні Мурамскіх прыбываюць на беларускую зямлю.
Заступніцтва гэтых святых праваслаўныя вернікі просяць пры розных сямейных цяжкасцях і патрэбах, бо лічыцца, што Пётр і Фяўронія паказалі ўзор сужэнскай вернасці, адданасці і любові, якія яны пранеслі праз усё жыццё і многія выпрабаванні. Пётр дзеля любімай жанчыны ахвяраваў уладай, яна дэманстрацыяй цуду ўмацоўвала дух свайго мужа. Яны жылі доўга і шчасліва, потым пастрыгліся ў манахі і памерлі ў адзін дзень — 8 ліпеня 1228 года. Яны прасілі пахаваць іх разам у спецыяльна падрыхтаванай труне з тонкай перагародкай. Але манахаў не заведзена так хаваць, і целы іх былі пакладзеныя ў розных манастырах. На наступны дзень, кажа паданне, целы Пятра і Фяўронні аказаліся разам. З таго часу і да сёння мошчы святых сужэнцаў неразлучныя і сімвалізуюць перамогу любові над смерцю.
Кананізавалі святых Пятра і Фяўронню Мурамскіх у XVІ стагоддзі, дзень іх памяці — 8 ліпеня — адзначаецца цяпер у Расіі як Дзень сям'і, любові і вернасці.
Урачыстая сустрэча мошчаў адбудзецца ў Мінску а першай гадзіне дня 7 ліпеня ў мікрараёне Лошыца каля паклоннага крыжа храма Бога'яўлення, у раёне перакрыжавання вуліц Ігуменскі тракт і завулак Чыжэўскіх. Бога'яўленскі прыход, дарэчы, называюць у народзе "дзіцячым", бо ў Лошыцы сёння пражывае вялікая колькасць шматдзетных сем'яў. Пакланіцца святым мошчам вернікі змогуць на гэтым жа месцы кругласутачна па 10 ліпеня (у апошні дзень — да 20:00).
— Святыя Пётр і Фяўроння мелі тыя духоўныя якасці, якія неабходныя ўсім, хто спрабуе правільна будаваць сямейныя адносіны, — каментуе будучую падзею святар Валерый ТРУХАН. — Вернікі ведаюць шмат выпадкаў, калі іх малітвамі адзінокія знаходзілі сваю другую палавінку, у бяздзетных пар, якія згубілі надзею, з'яўлялася доўгачаканае дзіця, а ў разбураныя сем'і вярталіся мір і любоў, сямейнае бязладдзе і незадавальненні згладжваліся і зусім знікалі, шчасліва вырашаліся цяжкія абставіны. Многія сужэнскія пары каля святых мошчаў сцвярджаліся ў думцы пра неабходнасць вянчання. Малітвамі святых цудатворцаў Пятра і Фяўронні Гасподзь дапамагае ўсім, хто з верай да іх звяртаецца.