Чатыры разы судзілі за кіраванне "пад мухай"

Источник материала:  

У Глыбоцкім раёне з'явіўся "гора-кіроўца", які, напэўна, сам таго і не ведаючы, паставіў сумны рэкорд. Як паведаміў "Звяздзе" Анатоль Сеўрукоў, пракурор Глыбоцкага раёна, нядаўна зноў асудзілі гэтага гора-кіроўцу, які раней ужо тры разы адказваў перад законам за кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане. У тым ліку два разы яго прыгаварылі да шасці месяцаў арышту. Цяпер за ваджэнне "пад мухай" суд Глыбоцкага раёна ў чацвёрты раз вынес абвінаваўчы прыгавор. На гэты раз 27-гадовы кіроўца пазбаўлены волі тэрмінам на дзевяць месяцаў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму. Акрамя гэтага, да яго прыменена прымусовае лячэнне ад хранічнага алкагалізму па месцы адбывання пакарання.

Толькі сёлета на тэрыторыі Глыбоцкага раёна супрацоўнікі ДПС выявілі 150 вадзіцеляў, якія кіравалі транспартнымі сродкамі ў нецвярозым стане. І дзесяць з іх сёлета прыцягнулі да крымінальнай адказнасці.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

←Не Багі бярозавік робяць...

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика