Адшукваюцца двое рэцыдывістаў,
якія збеглі з ізалятара ў Асіповічах 27 чэрвеня каля 6 гадзін раніцы.
Пабег здзейснілі раней судзімыя Дзмітрый Шаржановіч і Анатоль Гарадзецкі. Прыкметы першага: на выгляд 28-30 гадоў, рост 175 см, сярэдняга целаскладу, валасы прамыя, цёмна-русыя, коратка стрыжаныя, маюцца лобныя залысіны. Асаблівая прыкмета — на верхняй губе злева шрам даўжынёй каля сантыметра. Быў апрануты ў сінюю майстарку, чорныя штаны, шэрую майку, чорныя красоўкі з белымі ўстаўкамі.
Прыкметы другога: на выгляд 25-28 гадоў, рост 185 см, сярэдняга целаскладу, валасы прамыя, русыя, коратка стрыжаныя, таксама мае лобныя залысіны, губы тоўстыя, мочкі вушэй зрасліся. Мае татуіроўкі: на правай руцэ — тэкст лацінскімі літарамі, на грудзях — галава тыгра, на левай назе — дракон. Быў апрануты ў чорную майстарку, цёмна-сінія штаны, цёмна-сінюю майку з кароткім рукавом, чорныя красоўкі.
Міліцыя просіць усіх, каму што-небудзь вядома пра месцазнаходжанне ўцекачоў, звярнуцца ў найбліжэйшы аддзел міліцыі па тэл. 102 або патэлефанаваць на мабільныя нумары (8-029) 6940869, 6035744. Ананімнасць і ўзнагароджанне гарантуецца.
Алена КРАВЕЦ.