На большасці вуліц Глыбокага і Падсвілля адключылі ліхтары

Источник материала:  
29.06.2011 11:25 — Новости Общества

На большасці вуліц Глыбокага і Падсвілля адключылі ліхтары


На большасці вуліц Глыбокага і Падсвілля адключана вулічнае асвятленне. Прычына - недахоп грошай.

У Глыбокім вулічнае асвятленне застанецца толькі на вуліцах Савецкай, Горкага, Маскоўскай, Леніна, Чапаева, Чырвоных партызанаў, Пралетарскай і Народнай, а таксама на некаторых адрэзках Чырвонаармейскай, Дзяржынскага, Камсамольскай, Чыгуначнай, Мінскай. У Падсвіллі ліхтары будуць свяціць на вуліцах Савецкай і Вакзальнай ды Школьным завулку.

Як піша "Веснік Глыбоччыны", сёлета на асвятленне вуліц Глыбокага і Падсвілля выдаткавана 553 млн рублёў (110,6 тысяч $). За перыяд ад студзеня да траўня расходавана 263 млн рублёў (52,6 тысяч $). Каб выдаткаваных грошай хапіла да канца года, летам прыйшлося адключыць ліхтары.

Калі кошты на электрычнасць падвысяцца, то ўвосень глыбачанам прыйдзецца абыходзіць гразь і калюжыны ў поўнай цемры. Асфальту на многіх глыбоцкіх вуліцах таксама няма.  
←Республиканский мониторинг о состоянии работы госорганов и организаций продолжается

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика