Усё больш грамадзян здаюць кватэры

Источник материала:  

Сёлета ў Віцебскай вобласці колькасць грамадзян, якія здаюць кватэры, дамы, павялічылася. Зараз іх налічваецца больш за 1,3 тысячы чалавек. І гэта толькі тыя, хто афіцыйна пастаўлены на падатковы ўлік.

Паводле інфармацыі абласной інспекцыі, зараз у Прыдзвінскім краі атрымліваюць даходы ад здачы ў арэнду жылых і нежылых памяшканняў больш за 8,3 тысячы чалавек. І за першыя пяць месяцаў сёлета яны разам выплацілі падаткі на атрыманыя даходы на суму каля 690 мільёнаў рублёў.

Стаць беларускім "ранцье" даволі проста. У падатковай інспекцыі нагадваюць, што пры здачы грамадзянінам іншаму ўнаём памяшкання неабходна заключыць у пісьмовай форме дагавор найму, потым зарэгістраваць дагавор у мясцовым выканаўчым органе ўлады або ў арганізацыі, якая ажыццяўляе эксплуатацыю жыллёвага фонду. А таксама трэба выплаціць падаходны падатак у фіксаванай суме. Пры гэтым для асобных катэгорый грамадзян падатковым заканадаўствам прадугледжаны льготы.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

←С брестской участницей «Революции через социальную сеть» побеседовало КГБ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика