У ЗША адшукалі ўнікальныя фота акупаванай Беларусі
23.06.2011 11:08
—
Новости Общества
У ЗША адшукалі ўнікальныя фота акупаванай Беларусі
TUT.BYГазета The New York Times апублікавала ў сваім фотаблогу гісторыю невядомага фотаальбома, у якім сярод іншых ёсць і ўнікальныя здымкі акупаванай Беларусі. Іх аўтар — нацысцкі фатограф Франц Крыгер, які ў 1941 годзе пабываў на акупаванай немцамі тэрыторыі Беларусі.
Гісторыя з’яўлення публікацыі мае ледзь не дэтэктыўны сюжэт. 72-гадовы верхавод моднай індустрыі з Манхэтану прынёс у рэдакцыю фотаальбом з больш як 200 здымкамі, многія з якіх зроблены невядомым фатографам на акупаваных тэрыторыях у 1941-годзе. На фотакартках — вязні канцлагераў і гета, жаўнеры вермахта і іх фюрэр Адольф Гітлер, руіны разбамбаваных гарадоў і партрэты самога фатографа.

Гэты альбом бізнэсовец узяў за пазыкі з чорнарабочага свайго знаёмага, які, у сваю чаргу, атрымаў яго ад нямецкага эмігранта.
Рэпарцёры газеты апыталі шырокае кола экспертаў і прыйшлі да высновы, што найверагодней аўтар фота служыў у Роце прапаганды Трэцяга рэйху. Аднак ягонае імя і акалічнасці жыцця заставаліся загадкай.
Апублікаваўшы вынікі расследавання, газета звярнулася да чытачоў з заклікам дапамагчы з раскрыццём загадкі. Паралельна расповед пра загадкавы альбом надрукавалі калегі з нямецкага выдання Spiegel Online. Чакаць прыйшлося нядоўга.
Літаральна праз некалькі гадзін на публікацыю адгукнулася аспірантка нямецкага Універсітэту Марціна Лютэра ў Гале і Вітэнбергу Хэрыет Шарнберг, якая паведаміла, што аўтар фота — Франц Крыгер.
У 2008 годзе свет пабачыла кніга доктара Петэра Крамля “Фатограф Франц Крыгер (1914-1993): Фотажурналістыка ў ценю нацысцкай прапаганды і вайны” (“The Salzburg Press Photographer Franz Krieger (1914-1993): Photojournalism in the Shadow of Nazi Propaganda and War”).
Франц Крыгер нарадзіўся ў аўстрыйскім Зальцбургу, вывучыўся, меў уласны бізнэс, але вельмі хацеў стаць фотакарэспандэнтам. У 1935-1937 годзе ён фатаграфаваў Зальцбургскі фэст і ягоных зорак на чале з Марлен Дзітрых. Пасля нямецкай анэксіі Аўстрыі Крыгер перайшоў на працу ў зальцбургую нацысцкую адміністрацыю. Вялікая частка важных фатаграфій з гісторыі горада у 1938-1941 гг. належыць менавіта яму.
Крыгер уступіў у Нацыянал-сацыялістычную нямецкую рабочую партыю і ў СС, але ў 1941 годзе перайшоў у Роту прапаганды, якая вяла “псіхалагічную вайну” супраць ворагаў Трэцяга рэйху.
Як распавёў The New York Times Петэр Крамль, у жніўні 1941 Франц Крыгер выправіўся ў вандроўку на Усходні фронт, якая і адлюстраваная ў згаданым альбоме: з Берліна праз Гданьск да Мінска. Па вяртанні назад на пачатку верасня 1941-га ён сфатаграфаў сустрэчу Гітлера з венгерскім кіраўніком Міклашам Хорці ў польскім Мальбарку.
У 1942-м лёс яшчэ раз закінуў фатографа ў СССР — ужо ў якасці шараговага салдата. Ён захварэў на жаўтуху і быў эвакуяваны яшчэ да пачатку Сталінградскай бітвы.
У лістападзе 1944 падчас бамбавання Зальцбурга амерыканскімі ВПС загінула жонка фатографа і двухгадовая дачка. За месяц да таго памёр ягоны сын-немаўля. Па вайне Франц Кругер вярнуўся да бізнэсу, адышоў ад фатаграфіі і дажыў да 1993 года. У муніцыпальным архіве Зальцбургу захоўваецца больш за 35 тысяч здымкаў ягонага аўтарства.
Фота: The New York Times

Сам Франц Крыгер

Мінск. Нямецкія могілкі перад будынкам Акадэміі навук

Мінск. Оперны тэатр

Мінск. Плошча Свабоды

На мінскіх руінах

Мінск. Удалечыні - касцёл Панны Марыі

Верагодна, недзе ў Мінску

Разбураны цэнтр Мінску

Мінск. Лагер ваеннапалонных. Гэтых людзей чакае смерць.

Савецкі ваеннапалонны-габрэй

Савецкі ваеннапалонны ў Мінску

Нямецкія жаўнеры

Усходні маршрут Крыгера

Верагодна, недзе ў Беларусі

Нямецкія жаўнеры

Усходні маршрут Крыгера