Адкладзена ўвядзенне свабодных адпускных цэн на алкаголь
Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе міністэрства.
Пастановай Мінэканомікі ад 13 чэрвеня 2011 года № 89 прыпынена на два месяцы ўступленне ў сілу пастановы Мінэканомікі ад 31 сакавіка 2011 года № 49 "Аб устанаўленні гранічных мінімальных цэн на алкагольную прадукцыю мацункам больш за 28 працэнтаў і прызнанні страціўшымі сілу некаторых пастаноў Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь", якая прадугледжвае павышэнне мінімальных цэн у сярэднім на 8,4 працэнта. Уступіць у сілу гэта пастанова павінна была 15 чэрвеня.
Цяпер, да ўступлення ў сілу пастановы Мінэканомікі № 49, будуць па-ранейшаму прымяняцца фіксаваныя рознічныя цэны на гарэлку, адпускныя цэны на спірт этылавы з харчовай сыравіны і мінімальныя адпускныя цэны на алкагольную прадукцыю мацункам вышэй за 28 працэнтаў, прадугледжаныя пастановай Мінэканомікі ад 18 жніўня 2010 года № 126 (са змяненнямі і дапаўненнямі).