Мост праз Дубравенку стане Віленскім
14.06.2011 12:32
—
Новости Общества
Мост праз Дубравенку стане Віленскім
gorad.byЗ прапановай прысваення гэтай назвы масту па Лазарэнка да ўлады звярнулася 47 магілёўцаў – ініцыятыва была падтрыманая.
З прапановай надаць масту праз раку Дубравенка па вуліцы Лазарэнка назвы "Віленскі мост" звярнулася да старшыні Магілёўскага гарвыканкама 47 магілёўцаў, паведамляе mahilou.org.
У звароце з прапановай магілёўцаў было зазначана наступнае:
"Рэшткі прыгожай гістарычнай забудовы былой вуліцы Віленскай захаваліся да нашага часу. Новыя траса і мост знішчылі частку гістарычнага цэнтра і змянілі ландшафт мясцовасці. Ацалелыя гістарычныя будынкі сёння знаходзяцца нашмат ніжэй праезнай часткі. Лічым неабходным тапанамічнымі сродкамі – наданнем новаму масту назвы "Віленскі мост" – падтрымаць гістарычны характар месца і пераемнасць горадабудаўнічых традыцый".
У выніку разгляду
Зварот быў разгледжаны ў Магілёўскім гарвыканкаме на паседжанні па тапаніміке і ўвекавечанні гістарычнай і культурнай спадчыны горада Магілёва. Камісія прыняла рашэнне падтрымаць ініцыятыву грамадзянаў аб прысваенні масту праз раку Дубравенку па вуліцы Лазарэнка назвы "Віленскі мост".