Дом не толькі прыбіраюць...

Источник материала:  

Значныя сумы мы, жыхары шматкватэрных дамоў, плацім за тэхнічнае абслугоўванне. Цікава ведаць, на што павінны расходавацца гэтыя грошы, апроч платы дворнікам і прыбіральшчыцам?

Г. Рудэнка, г. Слуцк

У адпаведнасці з артыкулам 51 Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь наймальнікі, уласнікі жылых памяшканняў, члены арганізацыі грамадзян-забудоўшчыкаў у шматкватэрных жылых дамах абавязаны штомесяц удзельнічаць у фінансаванні долі затрат па фактычных выдатках, звязаных з эксплуатацыяй і рамонтам дапаможных памяшканняў, канструктыўных элементаў, інжынерных сістэм, утрыманнем прыдамавых тэрыторый сувымерна агульнай плошчы жылых памяшканняў, якія яны займаюць у гэтых дамах.

Згодна з Інструкцыяй аб парадку аплаты насельніцтвам жыллёва-камунальных паслуг (зацверджана пастановай Мінжылкамгаса ад 24 мая 2004 г. № 13) тэхнічнае абслугоўванне ўключае работы падрадных арганізацый па бягучым утрыманні жылых дамоў і прыдамавых тэрыторый (бягучая эксплуатацыя і рамонт агульнай маёмасці жылых дамоў, прыбіранне і асвятленне дапаможных памяшканняў, прыдамавой тэрыторыі).

Агульная маёмасць жылога дома — гэта міжкватэрныя лесвічныя клеткі, лесвіцы, ліфты, ліфтавыя і іншыя шахты, калідоры, дахі, тэхнічныя паверхі і падвалы, іншыя часткі і месцы агульнага карыстання, апорныя, абмежавальныя неапорныя канструкцыі, якія знаходзяцца ў карыстанні ўласнікаў і наймальнікаў жылых памяшканняў і з'яўляюцца неад'емнымі часткамі жылога дома, а таксама механічнае, электрычнае, сантэхнічнае і іншае абсталяванне, якое знаходзіцца за межамі або ўнутры жылых і (ці) нежылых памяшканняў, элементы інжынернай інфраструктуры, азелянення і добраўпарадкавання, асобныя аб'екты, якія служаць мэтаваму выкарыстоўванню будынка.

Утрыманне прыдамавой тэрыторыі ўключае работы па прыбіранні смецця, снегу, рамонце пакрыццяў праездаў, праходаў, доглядзе зялёных насаджэнняў і інш.

У цэлым тэхнічнае абслугоўванне жылога дома павінна ўключаць работы па кантролі і забеспячэнні належнага тэхнічнага стану будынка, забеспячэнні працаздольнасці і спраўнасці ўсіх яго інжынерна-тэхнічных сістэм, падрыхтоўцы да сезоннай эксплуатацыі жылога дома, а таксама па забеспячэнні выканання санітарна-гігіенічных патрабаванняў да ўпарадкавання, абсталявання і ўтрымання жылых дамоў і прыдамавой тэрыторыі.

Віктар Савіцкі.

←За оштрафованных участников акции "Стоп-бензин" заплатили восемью килограммами денег

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика